Дзень Незалежнасці-гэта свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрае стаўленне да блізкіх і родных людзей.
З мэтай фармiравання ўяуленняў аб дзяржаўным свяце – Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь , для дзяцей старшай групы адбылося свята «ТВАЯ ЗЯМЛЯ, ТВАЯ РАДЗIМА- БЕЛАРУСЬ!». Дзецi ўзгадалi правiлы паводзiн на цырымонii ўзняцця Дзяржаўнага сцяга, падчас выканання Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь. Чыталi вершы, спявалi, плясалi, адказвалi на пытаннi iнтэлектуальнай вiктарыны “Знаўцы Беларусi”. Спадзяемся, што мы змаглі пасеяць зярняткі пачуцця патрыятызму i павагi да Радзiмы нашых маленькiх патрыётах.
Мы жадаем у гэты светлы дзень усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, а маладому пакаленню – памятаць аб цане Перамогі і незалежнасці нашай Радзімы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!


